wd wp Пошук:

Нізгалаўе

Ні́згалаўевозера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 20 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, на поўдзень ад вёскі Нізгалава.

Плошча паверхні возера каля 0,39 км². Даўжыня 1,15 км, найбольшая шырыня 0,57 км, даўжыня берагавой лініі 2,78 км. Плошча вадазбору 27,7 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя і маюць вышыню 10—13 м. Берагавая лінія слабазвілістая. У возера ўпадаюць меліярацыйныя каналы, у паўднёвай частцы выцякае ручай у раку Ула.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Азёры Бешанковіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара