Ніжняжа́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камарынскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Ніжнія Жары.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. 15 ліпеня 1933 года рэарганізаваны ў Ніжне-Жарскі нацыянальны ўкраінскі сельсавет. У 1937 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Верхняжарскага сельсавета[1].