wd wp Пошук:

Нёгра

Нёгравозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці на поўнач ад горада Гарадок ў басейне ракі Аўсянка (цячэ праз возера).

Плошча паверхні возера складае 0,3 км², даўжыня 0,87 км, найбольшая шырыня 0,49 км. Найбольшая глыбіня дасягае 2,5 м, сярэдняя складае 1,4 м. Плошча вадазбору 45,1 км.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй да 5—7 метраў, невыразныя, пясчаныя і сугліністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя, на паўднёвым усходзе пясчаныя. Пойма шырынёй да 300 метраў, забалочаная. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем.
Возера Нёгра эўтрофнае, праточнае. Зарастае падводнай расліннасцю. Прыбярэжная расліннасць ўздоўж берагу займае паласу да 40 метраў (хвошч, чарот, трыснёг).

У возеры водзяцца шчупак, карась, лінь, язь, плотка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96