wd wp Пошук:

Няманя Мілаванавіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Няманя Мілаванавіч (сербск.: Немања Миловановић / Nemanja Milovanović; нар. 12 чэрвеня 1991, Крушавац, Сербія) — сербскі футбаліст, паўабаронца клуба «Напрэдак» з Крушаваца.

Клубная кар’ера

Няманя з’яўляецца выхаванцам клуба «Напрэдак» з роднага горада Крушавац. У складзе «Напрэдака» дэбютаваў у сербскай Суперлізе 13 сакавіка 2010 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Црвены Звезды» (1:2). Па выніках сезона 2009/10 «Напрэдак» выбыў у Першую лігу, і Няманя некаторы час заставаўся ў клубе, але ў пачатку 2011 года далучыўся да іншага клуба Першай лігі, «Тэлеоптыка», дзе гуляў на працягу трох з паловай сезонаў.

Улетку 2014 года, пасля таго як «Тэлеоптык» выбыў з Першай лігі, пераехаў у чэмпіянат Мальты, стаўшы іграком клуба мясцовай Прэм’ер-лігі «Моста». У студзені 2015 года прайшоў у клуб Першага Дывізіёна «Гзіра Юнайтэд». У ліпені 2015 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Младаст» Лучані, аднак ужо праз паўгода пакінуў яго, згуляўшы 6 матчаў у Суперлізе.

У сакавіку 2016 года згуляў адзін матч за клуб «Борча» ў Першай лізе Сербіі. 1 красавіка 2016 года, у апошні дзень трансфернага акна ў Беларусі, падпісаў кантракт з мясцовым клубам «Гарадзея»[2]. У «Гарадзеі» замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы, але ў канцы сезона страціў месца ў складзе. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў беларускі клуб[3].

У лютым 2017 года стаў іграком клуба сербскай Першай лігі «Мачва». Па выніках сезона 2016/17 «Мачва» выйшла ў Суперлігу, аднак Няманя застаўся ў другім дывізіёне, перайшоўшы ў жніўні 2017 года ў «Дынама» з Вране. У ліпені 2018 года далучыўся да «Явара» з Іваніцы.

У ліпені 2019 года папоўніў склад «Бачкі» з Бачка-Паланкі. У студзені 2020 года перайшоў у «Калубару», а ў ліпені 2021 года стаў іграком «Напрэдака».

Дасягненні

Зноскі

  1. Nemanja Milovanovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Городея” объявила о подписании сербского полузащитника Миловановича
  3. Футбол. Неманья Милованович и Дмитрий Ковб, вероятнее всего, покинут “Городею”
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Вране
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мачва Шабац
Катэгорыя·Ігракі ФК Бачка Бачка-Паланка
Катэгорыя·Ігракі ФК Калубара
Катэгорыя·Ігракі ФК Моста
Катэгорыя·Ігракі ФК Явар Іваніца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Младаст Лучані
Катэгорыя·Ігракі ФК Борча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крушавацы
Катэгорыя·Ігракі ФК Тэлеоптык
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Гзіра Юнайтэд
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Напрэдак