wd wp Пошук:

Няманя Маціч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Няманя Маціч (сербск.: Немања Матић; нар. 1 жніўня 1988, Шабац, СФРЮ) — сербскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Рома» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Сербіі.

Клубная кар’ера

Ва ўзросце 16 гадоў дэбютаваў у клубе «Калубара», правёўшы ў дэбютным сезоне 16 матчаў. У 2007 годзе перайшоў у славацкі клуб «Кошыцы». У славацкім чэмпіянаце правёў 64 матчы, забіўшы ў іх 4 мячы. Там жа ігрок атрымаў славацкае грамадзянства. У 2009 годзе ў складзе «Кошыцаў» стаў уладальнікам Кубка Славакіі, у фінале абыграўшы «Артмедыю» з лікам 3:1. 18 жніўня 2009 года перайшоў у склад «Чэлсі» за 1,5 млн еўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з англійскім клубам, аднак у аснове лонданскага клуба практычна не выступаў.

У жніўні 2010 года, склаўшы кампанію іншаму сербскаму гульцу «Чэлсі» Слабадану Райкавічу, Няманя на правах арэнды перайшоў у нідэрландскі «Вітэс». 31 студзеня 2011 года Маціч быў пераведзены ў партугальскі клуб «Бенфіка», паўдзельнічаўшы ў абмене на бразільскага цэнтральнага абаронцу Давіда Луіса. Акрамя гэтага лісабонскі клуб атрымаў яшчэ кампенсацыю ў памеры 25 млн еўра. 13 студзеня 2013 года Маціч забіў свой першы гол за «Бенфіку» ў выніковай гульні 2:2 супраць клуба «Порту»[3]. На наступны дзень, ён быў уганараваны падаўжэннем кантракта да 2018 года.

У матчы 1/32 фіналу Лігі Еўропы Маціч забіў пераможны мяч у браму нямецкага «Баера», запяспечаўшы такім чынам лік 3:1 на карысць партугальцаў[4]. Няманя быў неад’емным членам клуба на працягу ўсяго часу выступаў за каманду. 15 мая 2013 года Маціч у фінале Лігі Еўропы сустрэўся са сваімі былымі аднаклубнікамі, аднак «Бенфіка» тым днём трывала паражэнне з лікам 1:2. 4 ліпеня 2013 года Няманя быў абраны найлепшым іграком чэмпіянату Партугаліі, да таго атрымліваўшы 3 перамогі ў намінацыі найлепшага іграка месяца падчас сезона.

15 студзеня 2014 года Маціч вярнуўся ў «Чэлсі», за іграка «сінія» выклалі суму ў памеры 21 млн еўра[5]. Кантракт з іграком быў разлічаны на пяць з паловай гадоў. Праз чатыры дні пасля складання дагавора Няманя ў ​​другі раз дэбютаваў за клуб, замяніўшы Віліяна ў пераможным матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 3:1[6].

У ліпені 2017 года перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд» за 40 млн фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У красавіку 2022 года абвясціў, што пакіне клуб па заканчэнні сезона 2021/22. У чэрвені 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў аднагадовы кантракт з «Ромай»[8].

Міжнародная кар’ера

У складзе зборнай Сербіі дэбютаваў 14 снежня 2008 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы (1:0). У снежні 2012 года Маціч заявіў, што не будзе гуляць за зборную Сербіі, пакуль Сініша Міхайлавіч будзе з’яўляцца яе трэнерам. Гэтае рашэнне было выклікана тым, што апошнія 5 матчаў да гэтага Маціч не правёў ніводнай мінуты на пляцоўцы ў складзе нацыянальнай каманды[9]. 6 верасня 2013 года, ужо пасля звальнення Міхайлавіча, Маціч вярнуўся ў зборную, прыняўшы ўдзел у адборачным матчы да чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай Харватыі[10].

Дасягненні

«Кошыцы»:

«Чэлсі»:

«Бенфіка»:

Зноскі

  1. Nemanja Matic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nemanja Matic // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Benfica 2:2 FC Porto. Zero Zero.
  4. Stylish Benfica put an end to Leverkusen. UEFA.
  5. Nemanja Matic completes £21m Chelsea return. BBC Sport.
  6. Chelsea 3-1 Manchester United. BBC Sport.
  7. Матич перешел из «Челси» в «Манчестер Юнайтед». by.tribuna.com.
  8. Футбол. Неманья Матич на правах свободного агента пополнил состав “Ромы”. pressball.by.
  9. Nemanja Matić: Dok ne ode Miha…". RTS.
  10. Matic back for Serbia’s crunch qualifiers. Yahoo Sports.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Вітэс
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шабацы
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Сербіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі і Чарнагорыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Калубара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Кошыцы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта