wd wp Пошук:

Няманя Відзіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Відзіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Няманя Відзіч (сербск.: Немања Видић; 21 кастрычніка 1981 года, Ужыцэ, Югаславія) — сербскі футбаліст, абаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Сербіі. Перш за ўсё вядомы па выступам за англійскі «Манчэстэр Юнайтэд», капітанам якога раней з’яўляўся.

Біяграфія

Няманя Відзіч нарадзіўся ў сям’і Драгалюба, былога працаўніка меднай фабрыкі, і Зоры, якая працавала ў банку. Ён пачаў займацца футболам ва ўзросце 7 гадоў. Разам са сваім старэйшым братам Душанам Няманя трэніраваўся ў мясцовым клубе «Адзінства». Відзіч хутка прагрэсаваў, і ўжо ва ўзросце 12 гадоў перайшоў у іншы клуб, «Слабада».

Таленавітага іграка запрыкмецілі скаўты «Црвены Звезды», якая запрасіла абаронцу да сябе. Незадоўга да свайго 15 года нараджэння, Відзіч падпісаў моладзевы кантракт з «Црвенай Звездай». З 2000 года ён пачаў выступаць на прафесійным узроўні, правёўшы сезон 2000/01 у арэндзе ў клубе «Спартак» з Субаціцы. Ужо ў наступным сезоне ён вярнуўся ў «Црвену Звезду», у якой хутка заваяваў месца ў аснове і пачаў рэгулярна выступаць у чэмпіянаце Югаславіі. У сезоне 2001/02 Відзіч стаў уладальнікам Кубка Югаславіі[3], а праз некаторы час быў абраны капітанам клуба.

У ліпені 2004 года Відзіч перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Спартак». Сума трансферу не выкрывалася, аднак, паводле некаторых крыніц, Відзіч стаў самым дарагім абаронцам у гісторыі РФПЛ на той момант.

Пасля 1,5 сезонаў у маскоўскім «Спартаку» Відзіч перайшоў у клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Манчэстэр Юнайтэд». «Юнайтэд» выяўляў цікавасць да таленавітага сербскага абаронцы яшчэ з лета 2003 года[4], але трансфер адбыўся толькі праз два з паловай гады, 5 студзеня 2006 года. Сума пераходу, як паведамляецца, склала каля 7 млн фунтаў.

У сезоне 2006/07 Відзіч трывала заваяваў месца ў аснове каманды, сфарміраваўшы ў цэнтры абароны магутную звязку з Рыа Фердынандам, якая стала ў далейшым адной з наймацнейшых у англійскім футболе[5]. Свой першы гол за «Юнайтэд» Відзіч забіў 14 кастрычніка 2006 года ў матчы супраць «Уігана», які «чырвоныя д’яблы» выйгралі з лікам 3:1[6]. 4 лістапада Відзіч зноў адзначыўся голам, на гэты раз у браму «Портсмута». 8 лістапада 2007 года Няманя падпісаў новы кантракт з клубам, падоўжыўшы яго на два гады, да 2012 года[7]. У лютым 2011 года Відзіч стаў капітанам каманды, пасля таго як Гары Невіл скончыў сваю кар’еру. У сезоне 2010/11 абаронца быў абраны найлепшым іграком Прэм’ер-лігі. У снежні 2011 года ў матчы супраць «Базеля» Відзіч атрымаў разрыў звязак калена і выбыў на паўгода[8]. Ігрок вярнуўся на поле ў жніўні 2012 года, але затым зноў выбыў на 2 месяцы з-за аперацыі на меніску калена правай нагі.

5 сакавіка 2014 года «Інтэрнацыянале» абвясціў пра тое, што Відзіч з сезону 2014/15 будзе выступаць за італьянскі клуб, пасля таго як у ліпені 2014 года скончыцца кантракт з «Юнайтэд»[9]. Аднак, у «Інтэрнацыянале» не здолеў замацавацца ў аснове, а пасля прыходу на пасаду галоўнага трэнера Раберта Манчыні канчаткова асеў на лаўцы. 18 студзеня 2016 кантракт Відзіча з міланскім клубам быў разарваны[10].

29 студзеня 2016 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[11].

Асабістае жыццё

17 ліпеня 2006 года Відзіч ажаніўся з Ганнай Іванавіч, студэнткай факультэта эканомікі Бялградскага ўніверсітэта (не блытаць з аднайменнай сербскай тэнісісткай). У пары нарадзіўся сын Лука[12]. 27 мая 2009 года ў пары нарадзіўся другі сын — Стэфан. Акрамя таго яны маюць трэцяга сына, якога клічуць Петарам.

Дасягненні

Црвена Звезда:

Манчэстэр Юнайтэд:

Зноскі

  1. Nemanja Vidic‎ // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. NEMANJA VIDIC // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Yugoslavia Cup 2001/02. Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation. RSSSF.com
  4. Nada Grkinic. Vidic boosts Man Utd hope. BBC Sport.
  5. Paul Fletcher. How Man Utd ousted Chelsea. BBC Sport
  6. Jonathan Stevenson. Wigan 1-3 Man Utd. BBC Sport.
  7. Vidic signs new Man Utd contract. BBC Sport.
  8. Фергюсон подтвердил, что Видич выбыл до конца сезона. championat.com
  9. Nemanja Vidic, capitano del Manchester United, all’Inter dalla prossima stagione Архівавана 10 жніўня 2014.. Inter.it
  10. «Интер» расторг контракт с Видичем. football.by
  11. Видич завершил карьеру. by.tribuna.com
  12. Amy Lawrence. Profile: Nemanja Vidic. The Observer. guardian.co.uk

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Сербіі і Чарнагорыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сербіі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі і Чарнагорыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Сербіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Масква
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Субаціца
Катэгорыя·Ігракі ФК Црвена Звезда
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных