Нюрнбергская гарадская электрычка, Нюрнбергскі S-Bahn (ням.: S-Bahn Nürnberg) — сістэма прыгарадна-гарадскога рэйкавага транспарту (S-Bahn) у Сярэднефранконскай агламерацыі, якая размяшчаецца вакол Нюрнберга, Фюрта і Эрлангена. Сістэма заснавана ў 1987 годзе, складаецца з пяці ліній агульнай працягласцю 272 км. Плануецца будаўніцтва яшчэ адной лініі. Сістэма аплаты праезду такая ж, як на аўтобусах, трамваях, у метро.
Лінія | Маршрут | Даўжыня | Колькасць станцый | Час на паездку |
---|---|---|---|---|
S1 | Бамберг — Форгайм — Эрланген — Фюрт — Нюрнберг — Лаўф — Херсбрук — Хартмансхоф | 99,6 км | 37 | 103 хвіл |
S2 | Рот — Швабах — Нюрнберг — Фойхт — Альтдорф | 49,6 км | 23 | 65 хвіл |
S3 | Нюрнберг — Фойхт — Ноймаркт | 36,2 км | 10 | 33 хвіл |
S4 | Нюрнберг — Ансбах — Домбюль | 67,1 км | 16 | 59 хвіл |
S5 | Нюрнберг — Алерсберг | 25,4 км | 2 | 15 хвіл |