wd wp Пошук:

Нью-Ёркскі ўніверсітэт

Нью-Ёркскі ўніверсітэт (англ.: New York University, NYU) — універсітэт у горадзе Нью-Ёрк.

Універсітэт з’яўляецца самым буйным навукова-даследчым некамерцыйным прыватным універсітэтам Злучаных Штатаў. У ім навучаюцца 39 408 студэнтаў (па дадзеных на восень 2004 года).

Нью-Ёркскі ўніверсітэт — член Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў, якая аб’ядноўвае з 1900 года вядучыя навукова-даследчыя універсітэты Паўночнай Амерыкі.

Нью-Ёркскі ўніверсітэт складаецца з 16 школ, інстытутаў і каледжаў.

Галоўны корпус універсітэта размяшчаецца ў Грынвіч-Вілідж ў Манхэтане, Нью-Ёрк.

Сярод выпускнікоў і выкладчыкаў універсітэта 31 нобелеўскі лаўрэат, 3 лаўрэата прэміі Абеля, 16 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 19 лаўрэатаў прэміі «Оскар», «Эмі», «Грэмі» і «Тоні», а таксама стыпендыятаў фондаў Макартура і Гугенхайма і членаў Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.

Нью-Ёркскі ўніверсітэт мае адно з самых вялікіх колькасцяў выпускнікоў у свеце. На канец 2004 года яно складала 350 000 чалавек, з іх 17 000 замежных студэнтаў.

Талісман інстытута — рудая рысь. Колеры універсітэта — фіялетавы і белы.

Прафесары

Зноскі

  1. Kelsey Desiderio University’s endowment improves after 2009 loss(англ.)  (недаступная спасылка). Washington Square News (14 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2010. Праверана 7 верасня 2011.
  2. 1 2 3 Fast Facts(англ.) . New York University. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 7 верасня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нью-Ёркскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў
Катэгорыя·З’явіліся ў 1831 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Нью-Ёрка
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1831 год у ЗША