wd wp Пошук:

Нырэц чырвананосы

Нырэц чырвананосы, нырок чырвананосы (Netta rufina) — вадаплаўная птушка сямейства качыных.

Апісанне

Даўжыня цела 53-60 см, размах крылаў 84-98 см. Самка крыху меншая за самца.

Самец у шлюбным уборы з вялікай, рыжа-ржавага колеру галавой, чорнымі грудзьмі і жыватом, белымі бакамі і ярка-чырвонай дзюбай. Самка і маладыя аліўкава-карычневыя з цёмным верхам галавы і белымі шчокамі. Самец у негнездавы перыяд падобны да самкі, але з чырванаватай дзюбай. У палёце белае люстэрка дасягае амаль канца крыла. Голас: у самцоў далікатныя, хрыплыя гукі, у самак — траскучае «кёрр».

Пашырэне

Лакальна сустракаецца ў розных пунктах Паўднёвай i Цэнтральнай Еўропы (ад Іспаніі да Каспійскага мора і ад Вялікабрытаніі да Польшчы), а таксама ў Малой і Цэнтральнай Азiі. На Беларусі вельмі рэдкі залётны від.

У Еўропе пасяляецца на вялiкiх, плыткіх або сярэдняй глыбіні азёрах з добра развiтай надводнай і падводнай раслiннасцю. Пад час лiнькi — вялiкiх, малазарослых азёрах (напр., некаторыя азёры ў Швейцарыі, Галандыі і Іспаніі). Гняздзіцца, таксама на невялікіх балотах, каля павольных рэк, на марскіх узбярэжжах, у дэльтах і затоках (нават салёных), на рыбных ставах, і нават на часовых разлівах. У Азіі часта жыве паблізу салёных, саланаватых або шчолачных стэпавых вадаёмаў.

Паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя. Месца зiмовак: басейн Мiжземнага мора (галоўным чынам Іспанія) i Паўднёвая Азiя.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо робіць на сплавінаах, участках са зрэзаным трыснягом; звычайна ў цэнтральнай частцы возера ў месцах, дзе ўчасткi трыснягу мяжуюць з невялiчкiмi акенцамі вады. Зрэдку ладзіць яго на беразе або залiтых вадой лугах. Выпадкова гняздуе ў калоніях чаек або крачак. Будуе гняздо са сцёблаў і лістоў трыснягу, прысутнічае багатая высцiлка ў выглядзе валiка вакол яек.

Яйкi (6-17) пераважна акруглыя, алiўкава-карычневыя або шараватыя.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1773 годзе
Катэгорыя·Качыныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL