Ноўгарад-Сівэрскі раён[1] (укр.: Новгород-Сіверський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Чарнігаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Ноўгарад-Сівэрскы[1] (укр.: Новгород-Сіверський).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 13757 чалавек, плошча — 1804 км².
Да 17 ліпеня 2020 года тэрыторыя раёна складалася з 1 гарадскога і 25 сельскіх саветаў. На тэрыторыі раёна размяшчаліся 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу і 84 вёскі.
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 гарадскіх і 2 пасялковых грамад.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 гарады, 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 8 пасёлкаў сельскага тыпу і 106 вёсак.