wd wp Пошук:

Новы Усеагульны нацыянальны кангрэс

Новы Усеагульны нацыянальны кангрэс (араб. المؤتمر الوطني العام الجديد‎‎) — заканадаўчы орган, створаны палітычнымі дзеячамі з партый, якія пацярпелі паражэнне на выбарах 2014 года ў Лiвiі. Быў створаны пасля эскалацыі грамадзянскай вайны і замяніў першы Усеагульны нацыянальны кангрэс. Па некаторых дадзеных, Новы Усеагульны нацыянальны кангрэс падтрымліваўся Турцыяй і Катарам[1].

Гiсторыя

Пасля паразы на выбарах 2014 года, якія прайшлі пры нізкай яўцы выбаршчыкаў, ісламісцкія партыі пад кіраўніцтвам прэзідэнта Усеагульнага нацыянальнага кангрэса Нуры Абу Сахмейна c дапамогай узброеных груповак «Аперацыйная зала лівійскіх рэвалюцыянераў, узялі пад кантроль сталіцу Лівіі — Трыпалі[2]. У канцы жніўня ісламісцкія баевікі, кіраваныя УНК, выкралі апазіцыйных дзеячаў, напаўшы на 280 дамоў[3][4]. 25 жніўня дэпутаты Новага УНК абралі сваім прэзідэнтам Нуры Абу Сахмейна[5], а новым прэм’ер-міністрам — Амара аль-Хасі[4]. 31 сакавіка 2015 года дэпутаты адправілі яго ў адстаўку, і ў той жа дзень абралі на пасаду прэм’ер-міністра Халіфу аль-Гаві[6].

З 2014 года пачаў дзейнiчаць самаабвешчаня Урад нацыянальнага выратавання, выканаўчы орган улады, саюзны новаму УНК, якi базуецца ў Трыпалі. 5 красавіка 2016 года Урад нацыянальнага выратавання аб’явіў, што ён сыходзіць у адстаўку, спыняе аперацыі і саступае паўнамоцтвы Ураду нацыянальнага адзінства[7].

Аднак, у ходзе перавароту ў кастрычніку 2016 года, сілы, лаяльныя УНВ, занялі будынак Дзяржаўнага савета і абвясцілі аб вяртанні кабінета Халіфа аль-Гавi[8][9]. Затым пачаліся сутыкненні паміж сіламі Сараджа і аль-Гавi[10]. У ходзе баёў сілы УНВ панеслі паразу ў 2017 годзе, самаабвешчаны ўрад быў распушчаны.

Размеркаванне месцаў

У новым УНК большасць месцаў займалi прадстаўнікі аб‚яднання «Браты-мусульмане», партыі справядлівасці і будаўніцтва, Блока «Вернасць пакутнікаў», якія складаюцца з іншых, больш дробных груп, якія з’яўляюцца членамі ісламісцкага руху і не якія ўвайшлі ў Палату прадстаўнікоў пасля выбараў[11][12][13]. Члены Новага Усеагульнага нацыянальнага кангрэса сцвярджаюць, што з’яўляюцца законным пераемнікам Усеагульнага нацыянальнага кангрэса, абранага ў 2012 годзе, не ўяўляючы большасць членаў гэтага органа[14]. У цяперашні час, большасць членаў Усеагульнага нацыянальнага кангрэса з’яўляюцца дэпутатамі міжнародна прызнанага парламента Лівіі — Палаты прадстаўнікоў — выбранай ў 2014 годзе[11].

Зноскі

  1. Libya: ‘No one can win this war’(нявызн.). Libya Business Info (19 апреля 2015). Праверана 23 апреля 2015.
  2. Libya – Democracy’s Complex Child(нявызн.), International Business Times (29 августа 2014). Праверана 14 апреля 2015.
  3. Tripoli residents face dilemma after Libya Dawn take control of capital(нявызн.), The Guardian (31 августа 2014). Праверана 14 апреля 2015.
  4. 1 2 Libya’s ex-parliament reconvenes, appoints Omar al-Hasi as PM(нявызн.), Reuters (25 августа 2014). Праверана 14 апреля 2015. Архівавана 12 верасня 2015.
  5. Libya’s ex-parliament reconvenes, appoints Omar al-Hasi as PM(нявызн.) (недаступная спасылка). Reuters UK (25 августа 2014). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2014. Праверана 14 апреля 2015.
  6. Daragahi, Borzou. Tripoli authority sacks prime minister(нявызн.), Financial Times (31 марта 2015). Праверана 14 апреля 2015.
  7. Libya unity govt cements control after rival cedes power
  8. GNC retakes parliament compound, High Council of State condemns
  9. Rival group seizes Libya’s UN-backed government offices
  10. Clashes erupt in Libyan capital Tripoli
  11. 1 2 Libya: The Muslim Brotherhood’s Last Stand?(нявызн.), Huffington Post (25 июля 2014). Праверана 14 апреля 2015.
  12. National Congress party results(нявызн.), Libya Herald (18 июля 2014). Праверана 14 апреля 2015.
  13. Libya publishes parliamentary election results(нявызн.), Xinhua (22 июля 2014). Праверана 14 апреля 2015. Архівавана 12 мая 2015.
  14. Abu Sahmain, Ghariani condemned by Thinni and parliament leader Saleh(нявызн.), Libya Herald (25 августа 2014). Праверана 14 апреля 2015.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Палітыка Лівіі
Катэгорыя·Колішнія заканадаўчыя органы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Парламенты паводле краін