wd wp Пошук:

Новы Ургал

Новы Ургал (руск.: Но́вый Урга́л) — рабочы пасёлак у Верхнебураінскім раёне Хабараўскага края Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Новаургальскага гарадскога паселішча.

Насельніцтва — 6151 чал. (2021). Назва паходзіць ад ракі Ургал. На удэгейскай мове Ургал — сушанае мяса, якое рабілі на запас. Пасёлак Новы Ургал размешчаны ў заходняй частцы края за 28 км на захад ад раённага цэнтра Чэгдамын.

Чыгуначны вузел на скрыжаванні БАМа і лініі Ізвястковая — Чэгдамын. Пасёлак Новы Ургал стаіць на левым беразе ракі Ургал.

Зноскі

  1. http://habstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/habstat/resources/27fd1400497caffd8326df3fbd401489/Численность+населения+Хабаровского+края+по+муниципальным+образованиям+на+1+января+2019+года.doc
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Хабараўскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных