wd wp Пошук:

Новыя Ляды

Новыя Ляды — былая вёска ў Новаялчанскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары ў 1986 пераселены ў чыстыя месцы.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 41 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 4 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 160 км ад Гомеля. На поўдні чыгунка.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў у выніку раздзелу вёскі Высечкі на Старыя Ляды і Новыя Ляды. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта