wd wp Пошук:

Новая газета Смаргоні

«Новая газета Смаргоні» — прыватнае выданне, якое было заснавана на асабістыя зберажэнні мужа і жонкі Улан Рамуальда Вацлававіча і Улан Наталлі Уладзіміраўны. 5 красавіка 1996 года выйшаў першы выпуск выдання фармату А4 з двух бакоў. З траўня фармат выдання павялічыўся да фармату А3, восенню 1996 года — да двух лістоў фармату А3. Тэрыторыя распаўсюджвання — горад Смаргонь і Смаргонскі раён.

Наклад незалежнага выдання дасягнуў у 2001 годзе 10 тысяч экзэмпляраў. Ён у тры разы перавышаў наклад дзяржаўнай «раёнкі»[1]. Выдаўцы зазналі судовы пераслед з боку Смаргонскага райвыканкаму. У 2003 годзе газета афіцыйна ліквідавана, да 2005 года выходзіла як частка «Местной газеты», што выдавалася ў Ваўкавыску[2].

Зноскі

  1. Сморгонский райисполком пытается закрыть независимое издание “Новую газету Сморгони”. Судебное заседание в областном хозяйственном суде г.Гродно перенесено на 29 января 2003г (нявызн.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (22 студзеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 22 верасня 2021.
  2. «И они поняли, что надо этого Улана приструнить» (нявызн.). Сморгонь.org (29 чэрвеня 2017). Праверана 22 верасня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Культура Смаргонскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Газеты Беларусі на рускай мове
Катэгорыя·Зніклі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты