wd wp Пошук:

Новая Аквітанія

Аквітанія — Лімузен — Пуату — Шаранта (фр.: Aquitaine-Limousin-Poitou-Charentes) — рэгіён Францыі, утвораны ў адпаведнасці з тэрытарыяльнай рэформай французскіх рэгіёнаў 2014 года[1] шляхам аб’яднання былых рэгіёнаў Аквітанія, Лімузен і Пуату — Шаранта. Датай утварэння новага рэгіёна лічыцца 1 студзеня 2016 г.[2]. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад — Бардо. Насельніцтва 5 844 177 чалавек (2013). Плошча 84 061 км² — першае месца сярод рэгіёнаў Францыі, гэта больш за плошчу, напрыклад, Аўстрыі. Рэгіён уключае 12 дэпартаментаў, 258 кантонаў і 4 505 камун.

Зноскі

  1. Assemblée Nationale
  2. Le Monde (17 décembre 2014).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Новая Аквітанія
Катэгорыя·Рэгіёны Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу