Новавадалажскі раён[1] (укр.: Нововодолазький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Харкаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Нава Вадалага[1] (укр.: Нова Водолага).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 33644 чалавекі, плошча — 1182,74 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 13 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 3 пасёлкі сельскага тыпу і 53 вёскі.