wd wp Пошук:

Нобелеўскія лаўрэаты з Беларусі

Гэта старонка — інфармацыйны спіс. Спіс Нобелеўскіх лаўрэатаў з Беларусі складзены па матэрыялах афіцыйных дакументаў Нобелеўскага камітэта. У спіс уключаныя лаўрэаты, якія, зыходзячы з матэрыялаў Нобелеўскага камітэта, мелі на момант уручэння прэміі грамадзянства СССР (родам з БССР), Рэспублікі Беларусь, незалежна ад іх рэальнай дзяржаўнай або нацыянальнай прыналежнасці на той момант.

З моманту заснавання і да 2019 года Нобелеўскую прэмію ўручалі 590 разоў. Па стане на 2019 год персанальныя прэміі былі ўручаны 935 лаўрэатам, 3 грамадзяніна Беларусі і СССР (БССР) атрымалі 3 нобелеўскія прэміі.[1]

Лаўрэаты

Год Кірунак Выява Лаўрэат Абгрунтаванне
1 2000 Фізіка Жарэс Іванавіч Алфёраў «за распрацоўкі ў паўправадніковай тэхніцы»
2 2015 Літаратура Святлана Аляксандраўна Алексіевіч «за яе шматгалосную творчасць — помнік пакуты і мужнасці ў наш час»
3 2022 Мір Алесь Бяляцкі «за заахвочванне права крытыкаваць уладу і абарону асноўных правоў грамадзян, а таксама за выключныя намаганні па дакументаванні ваенных злачынстваў, парушэнняў правоў чалавека і злоўжывання ўладай»

Зноскі

  1. Nobel Prize Facts(англ.) . NobelPrize.org. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2019. Праверана 19 лютага 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Інфармацыйныя спісы
Катэгорыя·Спісы лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Беларусі
Катэгорыя·Спісы:Беларусь