wd wp Пошук:

Нетылінг

Нетылінг (англ.: Nettilling Lake) — возера ў тэрыторыі Нунавут у Канадзе. Размешчана ў паўднёвай частцы вострава Бафінава Зямля. Адно з вялікіх азёр Канады — плошча воднай паверхні 5050 км², агульная плошча — 5542 км², найбуйнейшае возера тэрыторыі Нунавут і адзінаццатае па велічыні возера Канады, самае буйное размешчанае на востраве возера ў свеце[1]. Вышыня над узроўнем мора 30 метраў.

Возера знаходзіцца прыкладна за 110 км на паўднёвы захад ад нацыянальнага парку Аўюітук, жывіцца ад размешчанага на поўдзень ад возера Амаджуак, а таксама ад мноства дробных азёр і рэк.

Зноскі

  1. Atlas Canada — Lakes Табліцы буйных азёр паводле правінцый (анг.) Архівавана 15 студзеня 2013.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры без геаграфічных каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Канады
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Бафінава Зямля