wd wp Пошук:

Несвіло

Несвіло́[1] (трансліт.: Niesvilo, руск.: Несвило) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўнач ад Брэста, 10 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы).

Гісторыя

У 19 стагоддзі — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Вялікая Курніца. У 1870 годзе адносілася да Чарнакоўскай сельскай грамады. У 1890 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета, працавалі 2 ветраныя млыны.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. Да 3 чэрвеня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнеўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 чэрвеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Чарнаўчыцкі сельсавет
Населеныя пункты паводле алфавіта