Несвіло́[1] (трансліт.: Niesvilo, руск.: Несвило) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўнач ад Брэста, 10 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы).
У 19 стагоддзі — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Вялікая Курніца. У 1870 годзе адносілася да Чарнакоўскай сельскай грамады. У 1890 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета, працавалі 2 ветраныя млыны.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. Да 3 чэрвеня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнеўскага сельсавета[2].