wd wp Пошук:

Нерыб

Не́рыбвозера ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Брусята (басейн Бярэзіны), за 22 км у напрамку на поўдзень ад горада Крупкі, за 1,4 км на ўсход ад вёскі Узнаж, за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Захараўка.

Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 0,93 км, найбольшая шырыня 0,47 (0,45[1]) км, даўжыня берагавой лініі 2,33 (2,41[1]) км. Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя 2,92[1] м. Аб’ём вады ў возеры 0,88[1] млн м³. Плошча вадазбору 31,2 км²

Катлавіна возера рэшткавага тыпу і знаходзіцца ў забалочанай мясцовасці. Схілы катлавіны невыразныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 50 м. Берагі нізкія, тарфяністыя, забалочаныя. Мелкаводдзе шырокае, ілістае. Дно высцілае сапрапель.

З возера выцякае рака Брусята.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Морфометрические параметры озёр Минской области Архівавана 6 сакавіка 2016.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Басейн Бярэзіны
Катэгорыя·Азёры Крупскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара