wd wp Пошук:

Немур

Немур (фр.: Nemours) — горад у Францыі, у цэнтральнай частцы Паўночнай Францыі, на паўднёвы ўсход ад Парыжа. Плошча Немура складае 10,83 км². Колькасць яго насельніцтва — 12 434 чалавекі (на 2006 год). Шчыльнасць насельніцтва роўная 1148 чал./км².

Адміністрацыйна ён з’яўляецца цэнтрам кантона Немур, які ўваходзіць у акругу Фантэнбла дэпартамента Сена і Марна рэгіёна Іль-дэ-Франс. Горад ляжыць на берагах ракі Луэн і аднайменнага канала.

З XV стагоддзя Немур з’яўляўся цэнтрам герцагства Немурскага, якое прасціралася па сярэднім цячэнні Сены да межаў герцагства Арлеанскага. З помнікаў даўніны ў цэнтры Немура захаваўся замак XII стагоддзя.

Гарады-партнёры

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. French National Directory of Representatives Праверана 15 сакавіка 2019.
  2. база дадзеных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  3. Populations légales 2018Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
  4. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Сена і Марна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта