wd wp Пошук:

Незабудка лясная

Незабудка лясная[3], Лазініца[4] (Myosotis sylvatica) — від роду Незабудка сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая, часам двухгадовая травяністая расліна вышынёй да 40 см.

Сцеблы валасістыя, моцна галінаваныя.

Прыкаранёвае лісце авальнае, чарашковае. Сцябловае — даўгавата-ланцэтнае, валасістае.

Кветкі да 1 см у дыяметры, нябесна-блакітныя, сабраны ў суквецці-завіткі.

Плод — чорны астраверхавы арэшак.

Экалогія

Расце ў змешаных лясах, на ўзлесках.

Значэнне і прымяненне

Гаспадарчае значэнне

Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна. Мае мноства сартоў з ружовымі, сінімі і блакітнымі кветкамі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Myosotis silvatica Hoffm.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Незабудка
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта