wd wp Пошук:

Нгуен Као Кі

Нгуен Као Кі (в’етн.: Nguyễn Cao Kỳ; 8 верасня 1930, Танкай, Французскі Індакітай — 23 ліпеня 2011, Куала-Лумпур, Малайзія[4]) — ваенны і палітычны дзеяч Рэспублікі В’етнам (Паўднёвы В’етнам), маршал авіяцыі.

Біяграфія

Прайшоў лётную падрыхтоўку ў Францыі і вярнуўся ў В’етнам у 1954 годзе Займаў розныя пасады ў ВПС Рэспублікі В’етнам, прайшоўшы шлях ад радавога лётчыка да камандзіра і маршала авіяцыі. Асабіста здзяйсняў вылеты над Паўночным В’етнамам на закіды дыверсійных груп, таксама прыняў удзел у адным з першых паветраных налётаў на ДРВ у лютым 1965 года (падчас аперацыі «Палаючае дзіда»).

Кі пачаў сваю палітычную кар’еру ў 1965 годзе, калі яго прызначылі прэм’ер-міністрам Рэспублікі В’етнам пасля добраахвотнага сыходу ў адстаўку грамадзянскага ўрада. Прэзідэнтам стаў Нгуен Ван Цхіеу, з якім у Кі склаліся цяжкія адносіны. Падчас знаходжання на пасадзе запомніўся дэманстратыўнай барацьбой з карупцыяй (некалькі хабарнікаў былі пакараны), але так і не здолеў выкараніць яе. На прэзідэнцкіх выбарах 1967 года падтрымаў Цхіеу, і пасля яго абрання стаў віцэ-прэзідэнтам. Збіраўся балатавацца на наступных выбарах 1971 года, але ў выніку палітычных інтрыг адмовіўся ад свайго намеру і сышоў з палітыкі.

Пасля ваеннага паражэння Рэспублікі В’етнам у 1975 годзе Кі збег у ЗША, дзе пасяліўся ў Каліфорніі. У 2004 годзе стаў першым з паўднёвав’етнамскіх палітыкаў, якія наведалі з візітам Сацыялістычную Рэспубліку В’етнам, што выклікала асуджэнне многіх прадстаўнікоў паўднёвав’етнамскай эміграцыі.

Быў тройчы жанаты, бацька па меншай меры шасці дзяцей.

22 ліпеня 2011 года ён памёр у бальніцы Малайзіі пасля цяжкай хваробы ва ўзросце 80-ці гадоў. Яго цела было крэміравана. Крыху пазней яго дачка Нгуен Као Кі Зуен перавезла прах ў Амерыку[5].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124318274 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124318274 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Former South Vietnam leader Nguyen Cao Ky dies
  5. VietnamPlus Ông Nguyễn Cao Kỳ qua đời tại Malaysia ở tuổi 80 (в’етн.) . VietnamPlus (23 ліпеня 2011). Праверана 11 лютага 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Постаці В’етнамскай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэльце Чырвонай ракі
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Рэспублікі В’етнам
Катэгорыя·Памерлі 23 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя Паўднёвага В’етнама
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Малайзіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каліфорніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты