wd wp Пошук:

На нітцы часу

«На нітцы часу» — кніга паэзіі Валянціны Гіруць-Русакевіч, выдадзеная ў 2018 годзе выдавецтвам «Чатыры чвэрці».

Апісанне

Асноўная тэма вершаў — любоў ва ўсім шматгранні гэтага пачуцця: да Радзімы, яе краявідаў і людзей, сваіх каранёў і парасткаў, матчынай мовы, і каханне. І праз усё гэта — роздум пра пражытае і перажытае.[1]

Ацэнкі

Паэтычны зборнік «На нітцы часу» вылучаны Мінскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» на рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная літаратурная прэмія» па выніках 2018 года ў намінацыі «Лепшы твор (зборнiк твораў) паэзii»[2].

Прэзентацыя

Прэзентацыі прайшлі 13 чэрвеня 2018 года ў ДУА «Яршэвіцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» і ў Ракаўскай сярэдняй школе (у рамках акцыі «Лета з добрай кнігай»), 22 верасня 2018 года адбылася творчая сустрэча-прэзентацыя ў сельскім клубе-бібліятэцы вёскі Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна, а 25 кастрычніка 2018 года — у Ашмянскай раённай бібліятэцы. Валянціна Гіруць-Русакевіч прэзентавала паэтычны зборнік «На нітцы часу» 9 лютага 2019 года на XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе. Кніга атрымала добрыя водгукі наведвальнікаў.[3]

Зноскі

  1. https://kniger.by/shop/%D0%BD%D0%B0-%D0%BD%D1%96%D1%82%D1%86%D1%8B-%D1%87%D0%B0%D1%81%D1%83/
  2. http://litpremia.by/ru/book/87/ Архівавана 14 лістапада 2021.
  3. http://litpremia.by/ru/book/87/ Архівавана 14 лістапада 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігі 2018 года
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта