Наўгаро́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Наўгароды.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 12 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Новапагосцкага сельсавета пералічаны 6 населеных пунктаў (Антонаўцы, Бабаўшчына, Зацішша, Купчалёва, Стражнікі і Траццякі)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 17 снежня 1971 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дворнае Сяло, сельсавет перайменаваны ў Дварнасельскі[2].