wd wp Пошук:

Нацыянальны ўніверсітэт воднай гаспадаркі і прыродакарыстання

Нацыянальны ўніверсітэт воднай гаспадаркі і прыродакарыстання (укр.: Національний університет водного господарства та природокористування) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова IV (вышэйшага) ступеня акрэдытацыі са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаны ў горадзе Роўна, буйны навуковы і адукацыйны цэнтр.

Агульная характарыстыка

Вучэбна-выхаваўчы працэс ва ўніверсітэце забяспечвае 650 навукова-педагагічных работнікаў, у тым ліку: 113 дактароў навук, прафесараў, 387 кандыдатаў навук, дацэнтаў, сярод іх: 45 дзейсных членаў галіновых акадэмій навук Украіны і замежных краін; 31 заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны, заслужаныя работнікі адукацыі, вынаходнікі, эканамісты і архітэктары Украіны.

Навукова-педагагічныя кадры для кафедраў рыхтуюцца ў аспірантуры па 26 і ў дактарантуры па 6 навуковых спецыяльнасцях, дзе навучаюцца больш за 120 чалавек. Ва ўніверсітэце працуе 5 спецыялізаваных вучоных саветаў па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый па 9 навуковых спецыяльнасцях, два з іх - доктарскія.

Універсітэт - вышэйшая навучальная ўстанова IV ўзроўню акрэдытацыі, якая прадастаўляе адукацыйныя паслугі з атрыманнем вышэйшай адукацыі на ўзроўні кваліфікацыйных патрабаванняў бакалаўра - па 32 напрамках падрыхтоўкі і магістра - па 47 спецыяльнасцях, у тым ліку для замежных грамадзян.

У склад універсітэта таксама ўваходзяць лакальныя цэнтры дыстанцыйнага навучання — Паўднёвы (г. Адэса), Паўночны (г. Прылукі), Закарпацкі (г. Вінаградаў), Заходні (г. Чэрванаград), Усходні, 5 каледжаў, дзейнічае кафедра ваеннай падрыхтоўкі.

Гісторыя

Навучальная ўстанова заснавана ў 1915 г. ў Кіеве. З 1959 г. пераведзены ў Роўна як Украінскі інстытут інжынераў воднай гаспадаркі. У 1995 г. інстытут атрымаў статус Украінскай дзяржаўнай акадэміі воднай гаспадаркі. У 1998 г. на базе ўстановы і мясцовых аўтатранспартнага і тэкстыльнага тэхнікумаў створаны Ровенскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, а ў сакавіку 2002 г. перайменаваны ва Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт воднай гаспадаркі і прыродакарыстання. У маі 2004 г. навучальнай установе прысвоены статус нацыянальнага ўніверсітэта.

Інстытуты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Роўна
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1915 годзе