wd wp Пошук:

Нацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі ЗША

Лагатып Нацыянальнага цэнтра біятэхналагічнай інфармацыі (NCBI)

Нацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі ЗША (англ. National Center for Biotechnological Information, NCBI).

Заснаваны ў 1988 годзе ў Бетэсда (штат Мэрыленд, ЗША) як цэнтральны інстытут апрацоўкі ды захоўвання дадзеных малекулярнай біялогіі. З’яўляецца часткай Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША (англ. United States National Library of Medicine, NLM), падпадзелу Нацыянальнага інстытута здароўя (англ. National Institutes of Health, NIH).

NCBI падае інфармацыю пра базы дадзеных бялковых даменаў, ДНК (GenBank) і РНК, базы дадзеных артыкулаў навуковай літаратуры (PubMed) і таксанамічнай інфармацыі (TaxBrowser), забяспечвае пошук дадзеных пра пэўны біялагічны від (Taxonomy). Таксама ўтрымоўвае розныя стандартныя праграмы біяінфарматыкі (BLAST). Базы дадзеных даступныя праз пошукавую сістэму Entrez.

Задачы NCBI

Штогод пад эгідай NCBI праводзяцца семінары і навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя праблемам малекулярнай біялогіі, генетыкі, біямедыцыны. NCBI займаецца адукацыйнай дзейнасцю, у тым ліку ў рэжыме on-line.

Спасылкі

Электронныя біялагічныя рэсурсы

•• Angiosperm Phylogeny Website (APWeb) • Germplasm Resources Information Network (GRIN) • International Plant Names Index (IPNI) • MycoBankThe Plant ListВіківідыНацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі ЗША (NCBI) • Аб’яднаная таксанамічная інфармацыйная служба (ITIS) • Энцыклапедыя жыцця (EOL) ••
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Электронныя біялагічныя рэсурсы
Катэгорыя·Базы даных у Інтэрнэце
Катэгорыя·Навуковыя арганізацыі ЗША
Катэгорыя·Біялагічныя арганізацыі
Катэгорыя·Біяінфарматыка