wd wp Пошук:

Нацыянальны парк Абіску

Нацыянальны парк Абіску, таксама Абіска (шведск.: Abisko, пн.-саамск.: Ábeskovvu) — нацыянальны парк на поўначы Швецыі, у Скандынаўскіх гарах. Заснаваны ў 1909 годзе як ландшафтны запаведнік. Уключае басейн ракі Абіску і частку паўднёвага ўзбярэжжа возера Турнетрэск. Плошча 7,5 тысяч гектараў. Хваёвыя і мяшаныя лясы. Разнастайная фауна млекакормячых (буры мядзведзь, воўк, лемінг, паўночны алень, пясец, расамаха) і птушак (бакас, беркут, варакушка, курапатка палярная, паморнік даўгахвосты, пуначка, сава белая, уюрок). На тэрыторыі парку навукова-доследная станцыя Шведскай акадэміі навук.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Швецыі
Катэгорыя·Геаграфія Швецыі
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96