wd wp Пошук:

Нацыянальны дзень Швецыі

Сцяг Швецыі
Прынцэса Вікторыя на святкаванні Нацыянальнага дня

Нацыянальны дзень Швецыі, або Дзень шведскага сцяга (шведск.: Sveriges nationaldag або svenska flaggans dag) — свята Швецыі, адзначаецца штогод 6 чэрвеня. Свята было заснавана рыксдагам у 1983 годзе, да гэтага яно адзначалася як Дзень шведскага сцяга.

Гісторыя

Заснавальнікі сучаснай Швецыі прапанавалі увекавечыць дату абрання караля Густава Ваза ў 1523 годзе, і з 1910-х гадоў свята традыцыйна адзначаецца на Алімпійскім стадыёне ў Стакгольме.

Аднак некалькі дзесяцігоддзяў гэтая дата не лічылася нацыянальным святам. 6 чэрвеня 1523 года распалася Кальмарская унія і завяршылася праўленне Даніі, у гэты дзень Швецыя здабыла незалежнасць. Але гэтыя падзеі адбыліся занадта даўно і не мелі дастатковай значнасці для грамадскай свядомасці.

Падзеі

Падзеі ў шведскай гісторыі, якія адбыліся 6 чэрвеня:

Падзеі 1523 і 1809 гадоў лічацца найбольш важнымі. Першая - аднаўленне Швецыі як незалежнай дзяржавы пасля Кальмарскай уніі, другая - стварэнне ўрадавага ладу, які існаваў да 1970-х гадоў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Святы Швецыі
Катэгорыя·Святы 6 чэрвеня