wd wp Пошук:

Нацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка Заграба

Нацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка Заграба (харв.: Nacionalna i sveučilišna knjižnica u ZagrebuNacionalna i sveučilišna knjižnica u Zagrebu) — найбуйнейшая навуковая бібліятэка Харватыі, размешчана ў горадзе Заграб. У фондах бібліятэкі захоўваюцца больш за 2 млн кніг.

Калекцыя бібліятэкі ўтрымлівае шмат каштоўных выданняў на стараславянскай мове, а таксама першую кнігу харвацкай мове, каштоўныя старажытныя выданні на нямецкай мове і рэдкія геаграфічныя карты.

Генеральны дырэктар бібліятэкі — Др. Іосіф Сціпанаў.

Гісторыя

Нацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка Харватыі была заснавана ў 1607 годзе як частка езуіцкай школы Neoacademia Zagrabiensis. У 1669 годзе школа была прызнана габсбургскім каралём Леапольдам I[2]. Гісторыя бібліятэкі непарыўна звязана з гісторыяй Заграбскага ўніверсітэта, заснаванага пазней. У 1776 годзе бібліятэка стала Каралеўскай бібліятэкай акадэміі навук (Regia Scientiarum Academia), а ў 1874 годзе — ўніверсітэцкай бібліятэкай Заграба. У 1818 годзе бібліятэка стала публічнай.

Першы паверх бібліятэкі.

З 1837 года бібліятэка атрымала статус нацыянальнай і павінна была атрымліваць абавязковы экзэмпляр кожнай кнігі, апублікаванай у Харватыі. 28 мая 1995 года бібліятэка пераехала ў сваё цяперашняе памяшканне. Нацыянальная бібліятэка мае сёння шэсць філіялаў (факультэцкіх бібліятэк) і кіруе 32 бібліятэкамі Харватыі.

Фонды

50 % фондаў бібліятэкі — літаратура на харвацкай мове. 20 % — літаратура на англійскай, 12 % — на нямецкай і па 5 % на рускай, французскай і італьянскай мовах.

Зноскі

  1. COURAGE Registry
  2. Rüegg, Walter: «European Universities and Similar Institutions in Existence between 1812 and the End of 1944: A Chronological List», in: Rüegg, Walter (Hrsg.): A history of the university in Europe. Bd. 3: Universities in the nineteenth and Early Twentieth Centuries (1800—1945), Cambridge University Press, 2004, ISBN 978-0-521-36107-7, S. 685

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Культура Заграба
Катэгорыя·Навука ў Харватыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нацыянальныя бібліятэкі
Катэгорыя·Бібліятэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі