wd wp Пошук:

Нацыянальная акадэмія Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя Багдана Хмяльніцкага

Нацыянальная акадэмія Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя Багдана Хмяльніцкага (укр.: Національна академія Державної прикордонної служби України імені Богдана Хмельницького) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў горадзе Хмяльніцкі і мае статус нацыянальнай.

Гісторыя

14 снежня 1992 года ў адпаведнасці з пастановай Кабінета Міністраў Украіны быў створаны Інстытут пагранічных войскаў Украіны на аснове расфармаванага Хмяльніцкага вышэйшага артылерыйскага каманднага вучылішча. У 1995 годзе на базе інстытута пагранічных войскаў Украіны была створана Акадэмія пагранічных войскаў Украіны, дзе пачынаецца падрыхтоўка афіцэраў кіруючага складу.

4 жніўня 1995 года пастановай Кабінета Міністраў Украіны акадэміі нададзена імя Багдана Хмяльніцкага.

29 красавіка 1999 года акадэмію наведаў Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма. Вынікам гэтага візіту стала наданне акадэміі статусу нацыянальнай.

У жніўні 2003 года ў сувязі з рэфармаваннем пагранічных войскаў у Дзяржаўную пагранічную службу Украіны ўстанова атрымала новую назву - Нацыянальная акадэмія Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя Багдана Хмяльніцкага.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Хмяльніцкі
Катэгорыя·1992 год ва Украіне