wd wp Пошук:

Нахман Рахмілевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рахмілевіч. Нахман Рахмілевіч (25 мая 1876, г. Ваўкавыск — 1941, Палесціна) — эканаміст, дыпламат, палітычны і грамадскі дзеяч.

Біяграфія

У 1889 годзе скончыў Ваўкавыскую рэальную навучэльню, затым гімназію ў Бенсхайме (Гесэн). У 1896—1900 гадах вывучаў натуральную гісторыю і філасофію ў Кёнігсбергскага ўніверсітэце і фізіку, хімію і вышэйшую матэматыку ў Гайдэльбергскім універсітэце. У 1900 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі Гайдэльбергскага ўніверсітэта.

У 1905 вярнуўся ў Літву. Быў уцягнуты ў грамадскую дзейнасць. Падчас Першай сусветнай вайны член ЦК і віцэ-прэзідэнт грамадства габрэйскіх выгнаннікаў. У 1916—1918 гадах член Віленскай гарадской управы.

У 1916—1918 гадах член Сейма Літоўскай Рэспублікі.

З 11 снежня 1918 года абраны членам Літоўскага Дзяржаўнага савета. З 26 снежня 1918 года па 22 красавіка 1920 года віцэ-міністр гандлю і прамысловасці Літоўскай рэспублікі, а пазней увайшоў у склад праўлення Банка Літвы. У 1919 годзе стаў віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага савета габрэяў Літвы[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 14 мая 2022.
  2. 25 мая 1876 г. у Ваўкавыску нарадзіўся літоўскі эканаміст, дыпламат, палітычны і грамадскі дзеяч Нахман Рахмілевіч
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскай губерні
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ізраілі
Катэгорыя·Дзеячы яўрэйскіх грамадскіх арганізацый
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дыпламаты Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Сейма Літвы (1920—1940)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта