wd wp Пошук:

Натан Яфімавіч Кобрынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кобрынскі. Натан Яфімавіч Кобрынскі (1910, г. Ваўкавыск — 1985, г. Масква, РСФСР) — вучоны ў галіне дакладнай механікі, эканамічнай кібернетыкі, папулярызатар навукі. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1951). Брат Арона Кобрынскага.

Біяграфія

У 1931 годзе скончыў Маскоўскі інстытут сілікатаў і будматэрыялаў, працаваў у МАІ, з 1935 года загадчык катэдры тэорыі механізмаў і машын МВТІ. З 1939 года ў Інстытуце машыназнаўства АН СССР. У 1948 годзе выконваў абавязкі намесніка дырэктара па навуковай частцы ў новаствораным Інстытуце дакладнай механікі і вылічальнай тэхнікі АН СССР. У 1951—1959 гадах прафесар катэдры лічыльна-матэматычных машын і прыладаў Пензенскага індустрыяльнага інстытута. Выкладаў тэорыю машын і механізмаў разам з Б. А. Трахтэнбротам, за гэты час напісаў у суаўтарстве з ім манаграфію «Уводзіны ў тэорыю канчатковых аўтаматаў».

У 1959 годзе прызначаны намеснікам начальніка вылічальнага цэнтра Дзяржплана СССР, затым начальнік аддзела па ўкараненні матэматычных метадаў і вылічальнай тэхнікі ў народнай гаспадарцы. У 1965—1968 гадах загадчык катэдры вылічальнай тэхнікі і праграмавання МІЭІ. У 1968—1985 гадах працаваў у Маскоўскім эканоміка-статыстычным інстытуце (да 1974 года загадчык катэдры эканамічнай кібернетыкі).

З 1959 года зноў у Маскве, узначаліў новаствораную катэдру электронна-вылічальнай тэхнікі ў Маскоўскім інжынерна-эканамічным інстытуце, затым выкладаў там жа на катэдры эканамічнай кібернетыкі.

Навуковая дзейнасць

Адзін са стваральнікаў новага навуковага накірунку — тэорыі дакладнасці механізмаў. Распрацаваў метады і стварыў прыборы для вымярэння кутніх хуткасцяў і паскарэнняў (1940—1942). Прапанаваў тэорыю і прынцыпы пабудовы аналагавых вылічальных машын (1948—1952). Аўтар навуковых артыкулаў, манаграфій, падручнікаў.

Выпусціў некалькі манаграфій. У 1980-я гадах сумесна з А. Д. Смірновым і Я. З. Маймінасім напісаў падручнік «Эканамічная кібернетыка».

Як папулярызатар навукі выпусціў у 1959 годзе напісаную сумесна з Віктарам Пякелісвс кнігу «Хутчэй думкі», якая складаецца з трох адносна незалежных частак: «Матэматыка і жыццё» (пра вылічальную матэматыку), «Машына лічыць» (пра вылічальную тэхніку) і “Машына «думае» (пра кібернетыку). У 1969 одзе у суаўтарстве з братам Аронам Кобрынскім апублікаваў у кніжнай серыі «Эўрыка» кнігу «Ці шмат чалавеку трэба?», якая растлумачвае прынцыпы арганізацыі і працы сістэм кіравання ў аўтаматах і эканоміцы[1].

Зноскі

  1. У 1910 г. у Ваўкавыску нарадзіўся Натан Яфімавіч КОБРЫНСКІ — савецкі вучоны ў галіне дакладнай механікі, эканамічнай кібернетыкі, папулярызатар навукі. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1951). Брат Арона Кобрынскага
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Кібернетыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Папулярызатары навукі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе