wd wp Пошук:

Натан Аксельрод

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аксельрод. Натан Аксельрод (7 красавіка 1905, Дуброўна6 кастрычніка 1987, Тэль-Авіў) — піянер ізраільскага кіно, кінааператар, сцэнарыст, кінарэжысёр.

Біяграфія

Натан Аксельрод нарадзіўся ў Дуброўне ў сям’і рэвалюцыянераў. У 1916 сям’я Аксельрода, ратуючыся ад пагромаў, пераехала ў Палтаву. Быў актыўным удзельнікам сіянісцкай арганізацыі «Хе-Халуц»; яго двойчы арыштоўвалі за сіянісцкую дзейнасць. У 1926 эміграваў у Эрэц-Ісраэль і пасяліўся ў Рэхавоце. У 1927 разам з І. Сегалем (1898—1993) і А. Пэнам стварыў першую ў Эрэц-Ісраэль кінастудыю «Маледэт»; студыя мела сваю кінплабпраторыю. Асноўнай прадукцыяй «Маледэт» была кінахроніка падзей жыцця ішува. У 1935 годзе Аксельрод заснаваў кампанію «Кармель фільм», здымаў кіначасопісы «Кармель».

У 1932 Аксельрод, выступіўшы ў якасці аператара і сцэнарыста, зняў разам з рэжысёрам Хаімам Халахмі першы ў Эрэц-Ісраэль мастацкі фільм-камедыю «І было ў дні …»), названую па першым радку кнігі Эсфір. За ім рушылі фільмы «Чалавек з Нахалала», 1933 і «Бадзяга Адэд», 1934 — першы ў Палесціне поўнаметражны (нямы) мастацкі фільм. У 1937 годзе разам з рэжысёрам Ары Вольфам кіраваў здымкай першага ў Палесціне гукавога фільма «Над руінамі», прысвечанага паўстанню Бар-Кохбы.

У гады Другой сусветнай вайны Аксельрод здымаў кароткаметражныя фільмы пра Эрэц-Ісраэль па замове Яўрэйскага Нацыянальнага Фонду, а таксама прапагандысцкія фільмы, якія заклікалі маладых яўрэяў змагацца супраць нацыстаў у шэрагах брытанскай арміі. У 1950-я гады аднавіў працу над мастацкімі фільмамі, сярод якіх зняты ў 1956 годзе па ўласным сцэнары фільм пра ізраільскіх падлеткаў «Дан Кіхот і Са’аддзя Панса».

Імем Натана Аксельрода названая вуліца ў Тэль-Авіве.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Nathan Axelrod // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ізраілі
Катэгорыя·Сцэнарысты Ізраіля
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Кінааператары Ізраіля
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка
Катэгорыя·Кінааператары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінарэжысёры Ізраіля
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дуброўне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 кастрычніка
Катэгорыя·Сцэнарысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Кінааператары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Тэль-Авіве
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе