wd wp Пошук:

Наталля Уладзіміраўна Бачкарова

Наталля Уладзіміраўна Бачкарова (руск.: Наталья Владимировна Бочкарёва; нар. 25 ліпеня 1980, Ніжні Ноўгарад, Расія) — расійская актрыса тэатра і кіно, спявачка, тэлевядучая. Папулярнасць набыла праз ролю ў тэлесерыяле «Шчаслівыя разам».

Біяграфія

Маці Валерыя (1947—2001), працавала на заводзе ГАЗ, памерла ад сардэчнага прыступу. Бацька — Уладзімір (1954—2006). Малодшая сястра — Надзея (нар. 1986)

Вучылася ў школе № 129 горада Горкага.

У 2000 годзе скончыла Ніжагародскае тэатральнае вучылішча (майстэрня Р. Левіте), у 2002 годзе — Школу-студыю МХАТ (майстэрня А. Табакова), пасля чаго адразу прынята ў трупу МХАТ.

У кіно дэбютавала ў 1999 годзе, сыграла невялікую ролю ў фільме «Кітайскі сервіз».

Стала вядомай роляй Дашы Букінай з тэлесерыяла «Шчаслівыя разам», у якім здымалася ў 2006—2013 гадах. Удзельнічала ў здымках у кіначасопісе «Ералаш».

У 2010 годзе — вядучая на тэлеканале СТБ (Украіна)

Заснавальніца і дырэктарка Школы-студыі «Наталлі Бачкаровай».

Скандал

У ноч з 28 на 29 верасня 2019 года актрыса затрымана за захоўванне какаіну. Падчас следства цалкам прызнала віну і раскаялася.

20 студзеня 2020 года Праабражэнскі суд Масквы прызначыў штраф 30 тысяч рублёў і спыніў крымінальную справу. Дазнаўца паказаў, што Бачкарова загладзіла віну «шляхам пераводу сродкаў у дабрачынны фонд Яўгена Васкрасенскага».

Асабістае жыццё

З 28 верасня 2007 года па 2014 год была ў шлюбе з адвакатам Мікалаем Барысавым (старэйшым за яе на 13 гадоў); яны пазнаёміліся ў цягніку Горкі-Масква. Мікалай быў раней жанаты і меў дачку. У іх ёсць двое дзяцей — сын Іван Барысаў (04.01.2007) і дачка Марыя Барысава (22.02.2008).

Асабістае жыццё актрыса не афішуе. Аднак, СМІ было адзначана, што Бачкарова знаходзіцца ў адносінах са сваім былым менеджарам.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжнім Ноўгарадзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»