wd wp Пошук:

Наталля Рыгораўна Кухарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кухарэнка.

Наталля Рыгораўна Кухарэнка (26 снежня 1909, в. Балотня, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — 26 лістапада 1992, Расія) — работнік сельскай гаспадаркі (даярка), Герой Сацыялістычнай Працы (1954).

Біяграфія

Рана засталася сіратой, таму яшчэ падлеткам была вымушана працаваць нароўні з дарослымі. Некаторы час знаходзілася ў Ленінградзе, потым вярнулася на радзіму і чатыры гады працавала ў мясцовым саўгасе. У 1938 годзе пераехала ў Падмаскоўе і стала даяркай на малочнатаварнай ферме племзавода «Ніканаўскае» Бронніцкага (з 1965 года Раменскага) раёна Маскоўскай вобласці.

У 1951 годзе яна надаіла ад кожнай каровы ў сярэднім па 6992 кілаграмаў малака з утрыманнем 237 кілаграмаў малочнага тлушчу, у той час калі сярэдні надой па ферме склаў 6477 кілаграмаў малака на фуражную карову.

У наступныя гады Наталля Рыгораўна працягвала атрымліваць высокія надоі, шмат разоў з’яўлялася ўдзельніцай Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) СССР, узнагароджвалася медалямі і была прэміравана аўтамашынай «Победа».

Выбіралася дэпутатам Маскоўскага абласнога, Раменскага раённага і Ніканаўскага сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных.

Узнагароды

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 сакавіка 1954 г. за дасягненне высокіх паказчыкаў у жывёлагадоўлі ў 1951 г. Наталлі Рыгораўне Кухарэнка было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджана сямю медалямі ВДНГ СССР.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 26 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Дэпутаты Маскоўскага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе