wd wp Пошук:

Наталля Рыгораўна Абрашына-Жадаева

Наталля Рыгораўна Абрашына-Жадаева (нар. 28 лютага 1951, Мінск) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне вылічальнай матэматыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2008), прафесар[2].

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Матэматыка», 1973), Інстытут матэматыкі АН БССР (аспірантура, 1976).

Працавала ў Інстытуце матэматыкі АН БССР (1972—1982), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1977, на пастаяннай аснове — з 1982, фізічны факультэт, кафедра вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі, з 2002 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: матэматычнае мадэляванне на аснове дыскрэтных мадэлей цеплавых працэсаў, гідрадынамікі, нелакальных працэсаў і інш.

У студзені 2022 года, у час палітычных чыстак, запісала відэазварот у абарону свайго звольненага калегі Максіма Шундалава[3]:

" Мы жылі тут і будзем жыць. І хочам, каб была змяняльнасць улады, а не перапісванне Канстытуцыі па жаданні «аднаго». Колькі нашых грамадзян уцякло з краіны, колькі сягоння звальняюць, каб дагадзіць «аднаму».

Сёння вы прамаўчалі, а заўтра з вамі гэтак жа разлічацца. Так ужо было ў гісторыі. Кожны сам выбірае: служыць ці прыслугоўваць. Як кажуць: служыць Богу ці прыслугоўваць Юду!

"

Яна таксама заклікала ўсіх падтрымліваць звольненых і адмаўляцца займаць іх працоўныя месцы[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 Матэматычная генеалогія — 1997.
  2. Наталья Григорьевна Абрашина-Жадаева Архівавана 7 сакавіка 2021.
  3. 1 2 Прафесар БДУ запісала зварот у абарону звольненага калегі, заклікае адмаўляцца ад працы на месцы звольненых (бел.) . Наша Ніва (22 студзеня 2022). Праверана 22 студзеня 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Каардынацыйнай рады
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУФК
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі фізічнага факультэта БДУ