wd wp Пошук:

Наталля Мікалаеўна Наважылава

Наталля Мікалаеўна Наважылава (нар. 1955) - вядомая беларуская спартсменка, фітнэс-трэнерка і тэлевядучая. Старшыня Міжнароднай федэрацыі фітнэса Беларусі.

Наталля Наважылава ў фітнэс-клубе "Багіра", фота "Наша Ніва"

Біяграфія

Спартыўнай гімнастыкай займаецца з дзяцінства. Выступала на чэмпіянатах Савецкага Саюза. У 13 год стала кандыдатам у майстры спорту, у 16 - майстрам спорту. Скончыла БДУФК[1].

У 1992-м годзе адчыніла ў Мінску першы ў Беларусі фітнэс-клуб. Праз два гады адчыніла фітнэс-клуб “Багіра” на Плошчы Перамогі, які існуе дагэтуль. Сярод кліентаў клуба была нават нявестка Аляксандра Лукашэнкі Лілія[2]. Таксама “Багіра” займаецца падрыхтоўкай фітнэс-трэнераў.

З 1994 па 2001 год была вядучай тэлеперадачы “Урокі з Наталляй Наважылавай”, якая выходзіла на беларускім тэлебачанні. Па словах Наталлі, яна не атрымоўвала грошай за гэтую працу, але перадача была добрай рэкламай для фітнэс-клуба “Багіра”.

Спартовыя дасягненні

Майстар спорту па спартыўнай гімнастыке, чэмпіёнка СССР.

Старшыня Міжнароднай федэрацыі фітнэса Беларусі.

Інструктар міжнароднага класа катэгорыі Elite[1].

Грамадска-палітычная дзейнасць

Наталля Наважылава - сяброўка грамадскага аб’яднання “Гавары праўду”. Разам з іншымі сябрамі аб’яднання арганізоўвала дваровыя спартакіяды[3]

На выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў 2018 года была даверанай асобай Таццяны Караткевіч

У 2019-м годзе вылучалася кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па 104-й акрузе ў Мінску, аднак яе кандыдатура не была зарэгістравана.

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года з’яўлялася даверанай асобай Андрэя Дзмітрыева.

Пасля таго, як гандбольны клуб “Віцязь-Леон” быў пазбаўлены памяшкання для трэніровак з-за грамадскай пазіцыі гульцоў, дазволіла праводзіць трэніроўкі ў памяшканні фітнэс-клуба “Багіра”

Па словах Наталлі Наважылавай, яе 90-гадовыя бацькі прымалі ўдзел у Маршах пенсіянераў восенню 2020 года[4].

Спасылкі

  1. 1 2 Наталья Новожилова: Жалею, что не поменяла возраст в паспорте, когда предлагали(недаступная спасылка)
  2. https://nina.nn.by/?c=lr&i=236379
  3. «Робім разам»: «Европейские игры» в нашем дворе Архівавана 1 сакавіка 2020.
  4. https://nn.by/?c=ar&i=260696
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Фітнэс
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Спартыўная гімнастыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Спартсмены Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Майстры спорту