wd wp Пошук:

Наталля Мікалаеўна Афанасьева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Афанасьева. Наталля Мікалаеўна Афанасьева (нар. 22 лютага 1937, г. Новакузнецк) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1960 годзе Беларускі політэхнічны інстытут[1]. 3 1960 года — архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект»[2].

Творчасць

Мінскі планетарый

Асноўныя работы: будынкі планетарыя і абсерваторыі ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага (1964)[1][2]; у аўтарскім калектыве: праект забудовы мікрараёна Ракаўская шаша-2 (1968), генплан Мінска (1965)[1], праекты дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў па вуліцах Аэрадромнай (1968[2]), М. Горкага (1970[2]), Паўднёвы Захад-2, 3[1], 5, 9[2] (1976[2]), праект сілуэту горада (1974), планіровачная структура заходняй і паўднёва-заходняй планіровачных зон (1974), функцыянальнай арганізацыі Паўночнага планіровачнага раёна (1985)[2], схема ўпарадкавання і развіцця прамысловых зон (19811985), карэктура генплана Мінска да 2000 года (1982, у аўтарскім калектыве; прэмія СМ СССР 1985) і інш[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывае ў г. Мінск[2].

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Леанідам Левіным мае дачку Галіну Левіну, таксама архітэктара.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Афанасьева Наталля Мікалаеўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Афанасьева Наталья Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новакузнецку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ