wd wp Пошук:

Наталля Генадзьеўна Кучынская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кучынская. Наталля Генадзьеўна Кучынская (18 студзеня 1971, Мінск, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзілася 18 студзеня 1971 года ў г. Мінску.

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўнік пачатковых класаў; Акадэмію паслядыпломнай адукацыі, настаўнік-дэфектолаг; Гродзенскі абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў і спецыялістаў адукацыі, менеджар у сферы адукацыі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працавала настаўнікам пачатковых класаў сярэдняй школы № 5 г. Смаргоні Гродзенскай вобласці, недзяржаўных гімназій «Мока», «Альтасфера» г. Мінска, сярэдняй школы № 3 г. Ашмяны Гродзенскай вобласці; настаўнікам-дэфектолагам Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Ашмяны Гродзенскай вобласці; намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 1 г. Ашмяны Гродзенскай вобласці; начальнікам аддзела адукацыі Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў