wd wp Пошук:

Наталля Валянцінаўна Ніканчук

Наталля Валянцінаўна Ніканчук (нар. 5 кастрычніка 1967, Мервіны Клецкага раёна Мінскай вобласці) — беларуская паэтэса і празаік (псеўданімы Лія Родная, Хмялеўская Н.), сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і Валянціна Васільевіча і Галіны Уладзіміраўнаы Хмялеўскіх. Бацька доўгі час працаваў старшынёй выканкама Грыцэвіцкага сельскага Савета, маці працавала настаўніцай біялогіі ў Грыцэвіцкай сярэдняй школе.

У 1984 годзе з адзнакай закончыла Грыцэвіцкую сярэднюю школу, а ў 1989 годзе эканамічны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1989 г. па 1991 г. працавала навуковым супрацоўнікам на кафедры матэматычнага мадулявання эканамічных сістэм БДСГА. У 1991 годзе з сям’ёй пераехала ў гарадскі пасёлак Круглае Магілёўскай вобласці, дзе працавала бухгалтарам Круглянскага пасялковага Савета, потым галоўным спецыялістам аддзела эканомікі райвыканкама. У 2008 годзе па накіраванню мужа на новую пасаду пераехала разам з сям’ёй ў Горкі Магілёўскай вобласці, дзе і жыве ў сённяшні час. У Горках працавала ў аддзеле экономікі Горацкага раённага выканаўчага выканкама, у інспекцыі па падатках і зборах па Горацкаму раёну.

Літаратурная дзейнасць

Першы верш «Няма спакою на зямлі…» быў надрукаваны ў раённай газеце «Сельскае жыццё» у 1995 годзе. Потым творы друкаваліся ў калектыўных зборніках: «Друцкія зарніцы» (1996), «Гімн жыццю»(2003). Пачынаючы з 1996 года па 1998 год апавяданні былі надрукаваны ў часопісе «Першацвет». Ў 1999 годе апавяданне «Бурштынавыя валасы» было надрукавана ў часопісе «Маладосць». Пасля пераезду ў горад Горкі працягнула займацца літаратурнай творчасцю. З 2008 года з’яўляецца членам народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова». Тут у 2008 годзе выйшаў зборнік вершаў «Любоў — крылатая істота», а потым у 2011 годзе дэтэктыўны раман «Иоланта». У Горках творы друкаваліся таксама ў калектыўных зборніках «Над родным краем жураўлі» (2009), «Эхо нашей Победы»(2014), «На крылах натхнення»(2016). Вершы Н. Ніканчук вельмі лірычныя, пераважна філасофскай накіраванасці. Яе героі шукаюць адказы на адвечныя пытанні, яны непакояцца і кахаюць, спадзяваюцца і вераць.

У 2018 годзе ўбачыла свет кніга «…Кранаючы неба рукамі» у якую ўвайшлі: дэтэктыўны раман з аднайменнаю назвай, аповесці «Практыка», «Бурштынавыя валасы», апавяданні: «Чацвёртая вышыня», «Інга», «Гэта было ў 1984-м…», «Адам», «Мастачка», «Адзін дзень з жыцця наркамана», «Апошнія грошы». Усе творы, якія ўвайшлі ў кнігу аб’яднаны агульнай дзеявай прасторай і своеасаблівым драматызмам. Падзеі, апісаныя ў вышэйпералічаных творах адбываюцца ў Магілёўскай вобласці. Гэта: горад Горкі, гарадскі пасёлак Круглае і саўгас-технікум Жілічы. Яны складаюць умоўны трохкутнік тых мясцін, дзе аўтар жыла, бывала ў юнацтве. Яе героі вядуць расследаванне, удзельнічаюць у грамадскім жыцці, знаходзяць і сваё каханне, а некаторыя губляюць опошнюю надзею на лепшае і паміраюць.

Алёна Кісель аналізуючы дэтэктыўны раман піша, што «…произведение Натальи Хмелевской не отличается бешеной динамикой сюжета, в нем нет многими любимого экшна, погони, выстрелов, драк… Ценность книги не в этом. Она в том, чтобы постепенно высветить стороны человеческой натуры, показать ее через разговоры и воспоминания, заставить читателя поломать голову над интригой: так кто же из персонажей лжет? А то, на что стоит обратить внимание читателю, — это язык романа. Или, скорее, мова, потому что текст написан белорусским языком. Простым и образным, незамысловатым, но красочным, с отличными речевыми характеристиками участников, с описаниями природы, квартир, лиц, с лирическими размышлениями… Это тот самый стиль изложения, о котором можно сказать: точно под жанр, ни убавить, ни прибавить. І рэцензент робіць вывад: „… детектив родился. Интеллектуальный, психологический, социальный. Белорусский детектив“[1].

Прызнанне

Дасягненні

Бібліяграфія

Асобныя выданні

Вершы і апавядані ў зборніках і часопісах

Літаратура

Зноскі

  1. Кисель, Елена. Детектив родился! „Кранаючы неба рукамі“ Натальи Хмелевской как образец современного детектива http://oo-spb.by/index.php?id=747

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клецкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта