wd wp Пошук:

Настоящее Время

«Настоящее время» — рускамоўны тэлеканал з рэдакцыяй у Празе, сумесны медыяпраект Радыё «Свабода» і «Голаса Амерыкі». Афіцыйнае кругласутачнае вяшчанне пачалося 7 лютага 2017 года. Тэлеканал даступны на кабельных, спадарожнікавых і лічбавых платформах. Тэлеканал цалкам фінансуецца Кангрэсам ЗША праз Раду кіраўнікоў па пытаннях вяшчання. Сваю задачу СМІ бачыць у «прасоўванні дэмакратычных каштоўнасцяў і інстытутаў».

Праграмы

Цэнзура ў Беларусі

Журналісту канала Раман Васюковічу анулявалі акрэдытацыю 29 жніўня 2020 года; 6 ліпеня 2021 года яго аштрафавалі на 870 BYN за працу без акрэдытацыі – з-за ціску ён быў вымушаны з’ехаць з Беларусі[1]. 28 кастрычніка 2021 года сайт канала заблакіравалі ў Беларусі[2].

Зноскі

  1. Карэспандэнт тэлеканалу «Настоящее время» зьехаў зь Беларусі(бел.) . Радыё Свабода (17 ліпеня 2021).
  2. АГ/ИР Перестали открываться сайты газеты «Новы час» и ресурсов «Настоящее время» и «Deutsche Welle»(руск.) . Белсат (28 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 20212021-10-28. Праверана 28 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 2017 годзе
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Тэлеканалы, запушчаныя ў 2017 годзе
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Цэнзура ў Беларусі
Катэгорыя·Тэлеканалы на рускай мове
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Тэлеканалы паводле алфавіта