wd wp Пошук:

Нарцыз Алізар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алізар. Нарцыз Алізар (1794, Загораў на Валыні — 1862, Сады пад Познанню) — палітычны дзеяч, мемуарыст, публіцыст, мастак-пейзажыст.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Алізараў. Нарадзіўся ў сям’і Піліпа-Нерэуша (1750—1816), падчашага вялікага літоўскага, і Людвікі са Шчыт-Неміровічаў. Малодшы брат Густаў-Генрык-Атаназы Алізар — сябра Патрыятычнага таварыства, які меў сувязі з дзекабрыстамі, сябраваў з А. С. Пушкіным, пісаў вершы.

Вучыўся ў Крамянецкай гімназіі і Віленскім універсітэце. Студэнтам пачаў пісаць вершы і з 1819 друкавацца ў «Віленскім тыднёвіку». Пад час вайны 1812 г. — афіцэр напалеонаўскай арміі. Пад час паўстання 1830—1831 г. быў старшынёй грамадзянска-вайсковай рады Валынскай губерні, сенатарам-кашталянам Каралеўства Польскага. Пасля паражэння паўстання арыштаваны, але збег з Жытомірскай турмы і выехаў у Францыю. У эміграцыі — дзеяч арыстакратычнага асяроддзя Вялікай Эміграцыі. Быў першым старшынёй «Таварыства трэцяга мая» (1843 г.), якое вяло барацьбу за адраджэнне Польшчы і яе развіццё на аснове канстытуцыі 1791 г. Публіцыст, сябра Віленскага тапаграфічнага таварыства, Таварыства капіталаў падтрымкі «Dziennika Wilenskiego».

Памёр 9 жніўня 1862 года ў Садах. Пахаваны ў Люсове.

Творы

Сям’я

Жонка: Герждрофува. Дзеці: Марыя (9 мая 1828 — 20 верасня 1886), у замужжы Крамер.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1026796555 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Narcyz Olizar // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манэвыцкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры залатога знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Памерлі ў 1862 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1794 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Велікапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Таварыства гісторыі Францыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Велікапольскім ваяводстве