wd wp Пошук:

Напалеон Навіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навіцкі. Напалеон Навіцкі (польск.: Napoleon Nowicki; 1800 — 22 студзеня 1870, Скрабіны[lt]) — філамат і філарэт, удзельнік паўстанняў 1831 года і 1863—1864 гадоў.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Навіцкіх. Нарадзіўся ў маёнтку ў Аванце[pl]. Сын Тыматэвуша Навіцкага, землямера Ігуменскага павета ў 1820 г., межавога суддзі Бабруйскага павета[2].

Філамат і філарэт, па просьбе бацькі быў вызвалены з-пад следства. Удзельнік паўстання 1831 года — сувязны паміж Літвой і Каралеўствам Польскім; у 1833 — эмісар Ю. Заліўскага на Жмудзі, затым — сябра тайнага таварыства ў Галіцыі, у 1835 стварыў базу Ш. Канарскага на Навагрудчыне; у 1838 г. арыштаваны і высланы ў Сібір на 20 гадоў[2].

У 1863 г. быў памочнікам начальніка паўстання ў Ковенскім павеце[2].

Памёр 22 студзеня 1870 года ў в. Скрабіны[lt]. Пахаваны ў Кульве[3].

Сям’я

Быў у шлюбе з Феліцыяй з Міцэвічаў (1805-10.07.1883), удавой па Вілямовічы. Гэта было вялікае рамантычнае каханне, якому Адам Міцкевіч прысвяціў месца ў «Песні філарэтаў». Феліцыя пахавана на могілках Роса ў Вільні[4][5].

Зноскі

  1. https://wikidata-externalid-url.toolforge.org/?p=1207&url_prefix=http://nukat.edu.pl/aut/&id=n2015200440
  2. 1 2 3 Швед, В. В. Навіцкі Тыматэвуш // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
  3. Cmentarze - Litwa > Kulwa. Kulva Litwa. Napoleon Nowicki
  4. Wilno — cmentarz na Rossie. Willamowicz Zygmunt > Micewicz Janusz > Willamowicz Maria > Nowicka
  5. Rossa Stara
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Філаматы
Катэгорыя·Філарэты
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Памерлі 22 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вількамірскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1800 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Сасланыя ў Сібір
Катэгорыя·Памерлі ў Ёнаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малетайскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ёнаўскім раёне
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Памерлі ў Ковенскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў 1870 годзе