wd wp Пошук:

Напад на Пёрл-Харбар

Напад на Пёрл-Харбар (або, па японскіх крыніцах, Гавайская аперацыя) — раптоўны камбінаваны напад японскай палубнай авіяцыі авіяноснага злучэння віцэ-адмірала Цюіці Нагума і японскіх звышмалых падводных лодак, дастаўленых да месца нападу падводнымі лодкамі Японскага імператарскага флоту, на амерыканскія ваенна-марскую і паветраныя базы, размешчаныя ў наваколлях Пёрл-Харбара на востраве Ааху (Гавайскія астравы), які адбыўся нядзельнай раніцай 7 снежня 1941 года.

Напад складаўся з двух авіяцыйных налётаў, у якіх удзельнічала 353[2] самалёты, якія вылецелі з 6 японскіх авіяносцаў. Вынікам нападу стала патапленне чатырох лінейных караблёў ВМС ЗША (два з якіх былі адноўлены і вернуты да службы ў канцы вайны), яшчэ чатыры былі пашкоджаны. Японцы таксама патапілі ці пашкодзілі тры крэйсеры, тры эсмінцы, 1 мінны загараджальнік; знішчылі 188—272 самалётаў (па розных крыніцах); чалавечыя ахвяры — 2402 забітых і 1282 параненых. Электрастанцыя, верф, паліўнае і тарпеднае сховішчы, пірсы, а таксама будынак галоўнага кіравання ад нападу не пацярпелі. Японскія страты былі мінімальнымі: 29 самалётаў, 4 малагабарытныя падводныя лодкі разам з 65 загінулымі або параненымі ваеннаслужачымі.

Напад з’яўляўся прэвентыўнай мерай супраць ЗША, накіраванай на ліквідацыю амерыканскага ваенна-марскога флоту, заваяванне панавання ў паветры ў ціхаакіянскім рэгіёне і наступнага вядзення ваенных дзеянняў супраць Бірмы, Тайланда, заходніх уладанняў ЗША ў Ціхім Акіяне. Гэтай мэты ўдалося дасягнуць толькі часткова з прычыны таго, што сучасныя надводныя караблі ЗША - авіяносцы - знаходзіліся тым часам у іншым месцы і не пацярпелі. Пацярпелыя лінкары былі састарэлых тыпаў, часоў Першай сусветнай вайны. Да таго ж, значэнне лінкараў як асноўнай ударнай сілы флоту ў эпоху панавання авіяцыі рэзка змяншалася.

Напад на Пёрл-Харбар стаў прычынай уступлення ЗША ў Другую сусветную вайну — у той жа дзень ЗША абвясцілі вайну Японіі і ўступілі ў Другую сусветную вайну. З-за нападу, асабліва з-за яго характару, грамадская думка ў Амерыцы рэзка змянілася з ізаляцыянісцкай пазіцыі ў сярэдзіне 1930-х гадоў да прамога ўдзелу ў ваенных дзеяннях. 8 снежня 1941 года Прэзідэнт ЗША Франклін Рузвельт выступіў на аб’яднаным пасяджэнні абедзвюх палат Кангрэса. Прэзідэнт запатрабаваў з 7 снежня, «дня, які ўвойдзе ў гісторыю як сімвал ганьбы», абвясціць вайну Японіі. Кангрэс прыняў адпаведную рэзалюцыю.

Зноскі

  1. Лінкары Заходняя Вірджынія (BB-48) і Каліфорнія (BB-44) былі патоплены ў Пёрл-Харбары, а пасля падняты і вернуты ў строй
  2. Parillo 2006, p. 288

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Бітвы на Ціхім акіяне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бітвы вайны на Ціхім акіяне
Катэгорыя·Марскія бітвы ЗША
Катэгорыя·Паветраныя бітвы і аперацыі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·1941 год у ЗША
Катэгорыя·Марскія бітвы Японіі ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Падзеі 7 снежня
Катэгорыя·Снежань 1941 года