wd wp Пошук:

Звышмалая падводная лодка

80 міні-субмарын тыпу D («Koryu») у сухім доку Курэ, 19 кастрычніка 1945 г.
Японскія падлодкі тыпу D («Koryu»)
Звышмалыя падводныя лодкі ў часткова затопленым доку на базе Курэ(англ.) бел., Японія, люты 1946

Звышма́лая падво́дная ло́дка або мі́ні-субмары́нападводная лодка з водазмяшчэннем менш за 150 тон. Звычайна кіруецца экіпажам з 1-2 маракоў, аўтаномнасць плавання моцна абмежаваная. Звышмалыя падводныя лодкі могуць дзейнічаць самастойна або запускаюцца з карабля ці лодкі-носьбіта. Існуюць падлодкі як ваеннага, так і грамадзянскага прызначэння. Першыя падводныя лодкі большасці краін свету (Злучаныя Штаты Амерыкі USS Holland(англ.) бел., Вялікабрытанія HMS Holland 1(англ.) бел., Швецыя HMS Hajen(руск.) бел., Расія Дэльфін(руск.) бел.) па сучаснай класіфікацыі трапілі б у катэгорыю звышмалых ПЛ.

Узбраенне

Міні-субмарыны часцей за ўсё узброены тарпедамі, мінамі альбо могуць несці зарады для дыстанцыйнага падрыву.

Ваеннае прымяненне

Звышмалыя субмарыны гістарычна ўжываліся для пранікнення ў бухты праціўніка з мэтай дыверсіі, а таксама ў рашучых сутыкненнях марскіх злучэнняў. Найбольш вядомымі прадстаўнікамі дадзенага класа перыяду другой сусветнай вайны з’яўляюцца японская Ko-hyoteki, нямецкая Seehund і англійская Welman submarine(англ.) бел.(англ.) бел..

Акрамя згаданага прызначэння, міні-субмарыны ўжываліся для разведкі і дастаўкі грузаў. Сучаснае прадстаўнікі класа знаходзяць прымяненне пры выратаванні экіпажаў патанулых субмарын, а таксама для выканання спецаперацый і для перавозкі наркотыкаў.

Негерметычная субмарына для аквалангістаў

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Падводныя лодкі