wd wp Пошук:

Напад войскаў Кадафі на Гадамес

Атака войскаў Кадафі на Гадамес — агульная назва некалькіх нападаў войскаў Кадафі (у тым ліку невялікіх частак Брыгады Хаміса) на аазісны горад Гадамес на мяжы c Алжырам паміж 24 і 26 верасня 2011 года ў час грамадзянскай вайны ў Лівіі.

Напад

Раніцай 25 верасня паступіла першая непацверджаная інфармацыя пра атаку войскаў Кадафі (меркавана — туарегаў) на Гадамес, які з канца жніўня знаходзіўся пад кантролем ПНС. Па непацверджаных дадзеных, загінула па меншай меры 17 чалавек. У сярэдзіне дня інфармацыя была пацверджаная Пераходным Нацыянальным Саветам. Па словах ваеннага прадстаўніка ПНС Ахмеда Лазні, «гэтыя баевікі атакавалі … Гадамес. Па наяўнай у нас інфармацыі, гэтыя групы звязаныя з Хаміс Кадафі». Паводле яго слоў, іх арміі адбілі атаку на горад[3]. Пазней прадстаўнік Савета Гадамес паведаміў, што загінулых 8 (раней паведамлялася пра 15 загінулых), пацвердзіўшы, што напад на горад быў адбіты. З якога боку была праведзена атака (з боку суседняга Алжыра або з пустыні) не паведамлялася[4], аднак знешнепалітычнае ведамства ПНС Лівіі запатрабавала тлумачэнняў ад альжырскага боку ў сувязі з інцыдэнтам[5].

Перамовы

30 верасня паведамлялася аб тым, што на перамовы з туарэгамі, якія павінны былі адбыцца ў Гадамесе, ад Пераходнага Нацыянальнага Савета, занепакоенага дэстабілізацыяй сытуацыі ў рэгіёне, адправіўся камандуючы Нацыянальнай (рэвалюцыйнай) арміяй Сулейман Махмуд аль-Абейд[6].

1 кастрычніка было абвешчана аб падпісанні перамір’я паміж старэйшынамі туарегаў, а таксама прадстаўнікамі новай (рэвалюцыйнай) улады Лівіі з мэтай стабілізацыі сітуацыі ля заходняй лівійскай мяжы. Са свайго боку старэйшыны туарегаў, якія пагадзіліся спыніць супраціў у рэгіёне, заявілі, што М. Кадафі ў раёне Гадамес няма[7].

Зноскі

  1. 1 2 Kadhafi forces kill five in oasis attack: witnesses Архівавана 29 верасня 2011 года.
  2. Fighting continues on Algeria-Libya border Архівавана 11 кастрычніка 2011 года.
  3. Libyan NTC says repulsed pro-Gaddafi attack in south Архівавана 28 верасня 2011.
  4. Gaddafi forces attack Ghadames oasis, five killed
  5. Libyan government seeks Algerian answers over cross-border attack
  6. NTC Official Attends Tuareg-Arab Talks in Ghadames Архівавана 1 кастрычніка 2011 года.
  7. Без Каддафи Ливия погрузилась в политический кризис Архівавана 5 студзеня 2012.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·2011 год у Лівіі
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Канфлікты 2011 года
Катэгорыя·Бітвы грамадзянскай вайны ў Лівіі
Катэгорыя·Верасень 2011 года