wd wp Пошук:

Наква

На́ква, На́кза — рака ў Вілейскім і Мядзельскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Сэрвач (басейн Віліі).

Наква. Стары млын у Прудніках

Даўжыня 14 км[1]. Плошча вадазбору 84 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰. Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Куляшы Вілейскага раёна, упадае ў Сэрвач на паўднёва-ўсходняй ускраіне гарадскога пасёлка Крывічы. На працягу 11,8 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Філіпкі).

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Басейн Сэрвачы (прыток Віліі)
Катэгорыя·Рэкі Вілейскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта