wd wp Пошук:

Наемберан

Наембера́н (арм.: Նոյեմբերյան) — горад на паўночным усходзе Арменіі, у марзе Тавуш. Размешчаны за 187 км на паўночны ўсход ад Ерэвана. Побач праходзіць граніца з Азербайджанам.

На поўдзень ад горада размешчаны схілы хрыбта Васкепар, з поўначы і захаду — хрыбта Гугарац.

Падчас Карабахскага канфлікту Савецкая Армія займалася рабаваннем, разбоем і забойствам армян, у тым ліку і супрацоўнікаў МУС Армянскай ССР[1].

Ваколіцы Наемберана, у тым ліку аўтадарога Наемберан — Ванадзор, сістэматычна абстрэльваюцца з боку Азербайджана са зброі розных калібраў, што нават стала падставай для наведвання рэгіёна дэлегацыяй АБСЕ.[2]

Зноскі

  1. «Вдоль границы без перемен» (руск.)
  2. С азербайджанской стороны участились обстрелы дороги Иджеван-Ноемберян (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Гарады Арменіі
Артыкулы пра населеныя пункты Арменіі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты марза Тавуш